Стажыроўкі для гісторыкаў у ЗША. Музей у Луісвіллі, Кентукі
Гістарычнае таварыства ім. Джона Фильсона, музей у Луісвіллі, Кентукі, валодае больш за 1,5 мільёна архіўных дакументаў па гісторыі паўночнай часткі паўднёвага рэгіёну ЗША, а таксама выступае ў ролі музея прыродазнаўства, прадстаўляючы экспанаты з мясцовых раскопак закамянеласцяў. Музей усяляк заахвочвае навуковае выкарыстанне сваёй калекцыі, падаючы з гэтай мэтай стыпендыі на правядзенне даследавання або напісанне дысертацыі.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўсе стыпендыі і стажыроўкі 15 кастрычніка і 15 лютага кожнага года (ці ў панядзелак пасля 15-га, калі ён выпадае на суботу або нядзелю). Заявы разглядаюцца два разы на год. Усе стыпендыяты змогуць апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у ЗША. Грант - 500$ на тыдзень.
Стыпендыі прызначаны для заахвочвання навуковых даследаванняў па гісторыі паўднёвых штатаў. Заявы ад студэнтаў разглядаюцца два разы на год.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак
Стыпендыі прызначаны для заахвочвання навуковых даследаванняў па гісторыі паўднёвых штатаў. Кандыдаты і кандыдаткі павінны паказаць, як калекцыя грамадства дапаможа іх навуковаму даследаванню. Акрамя таго, неабходна даслаць рэзюмэ, рэкамендацыйныя лісты і правільна аформіць тытульны ліст. Усе дакументы адпраўляюцца па пошце.
Падрабязнасці на сайце арганізатараў.
Крыніца: http://filsonhistorical.org