Стажыроўкі для беларускіх журналістаў у СМІ Ўкраіны
пят, 2015-03-13 11:59
Фонд развіцця СМІ пры падтрымцы MyMedia запрашае беларускіх журналістаў прыняць удзел у праграме міжрэдакцыйнага абмену. У межах гэтай праграмы студэнты факультэтаў журналістыкі і маладыя журналісты (з досведам працы ня больш за 5 гадоў) атрымаюць магчымасць папрацаваць у рэдакцыях СМІ розных рэгіёнаў Украіны, удасканаліць свае прафесійныя навыкі і атрымаць новы досвед.
Праграма ўключае:
- Аплочваемыя стажыроўкі ў тэле-, радыё-, анлайн- і друкаваных СМІ Ўкраіны (ад 2-х тыдняў да 2-х месяцаў),
- Трэнінгі і майстар-класы вядучых украінскіх і замежных медыяэкспертаў, журналістаў і рэдактараў.
Стажыроўкі пройдуць у траўні-чэрвені. Кандыдатам неабходна ліставаць на е-мэйл: [email protected], пасля запоўніць атрыманую анкету. Дэдлайн - 20 красавіка 2015 года.
Паводле BelarusInFocus.info.