Стажыроўкі для беларускіх дзяржслужбоўцаў у Нацыянальнай школе адміністрацыі (Парыж)
Амбасада Францыі ў Беларусі запрашае супрацоўнікаў беларускіх міністэрстваў і ведамстваў на кароткатэрміновыя стажыроўкі ў Нацыянальнай школе адміністрацыі (Францыя).
Адукацыйныя стажыроўкі будуць праходзіць на ангельскай і французскай мове ў Парыжы ў перыяд з лютага па снежань 2017 года.
Патрабаванні да кандыдатаў: мець статус дзяржслужбоўца (работнік бюджэтнай сферы); працоўны стаж мінімум 3 гады; вышэйшая адукацыя; узрост да 45 год; свабодна валодаць адпаведнай замежнай мовай.
Стажыроўкі ахопліваюць розныя сферы дзейнасці. Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў, неабходна звярнуцца да Аташэ па ўніверсітэцкім супрацоўніцтве Амбасады Францыі ў Беларусі - спадару Ксав'е Лё Торывелéку (маб.: (044) 479 90 92).
Заяўка кандыдата мусіць уключаць:
- Рюзэмэ на рускай і замежнай (ангельскай ці французскай) мове.
- Матывацыйны ліст (патлумачыць і абгрунтаваць неабходнасць праходжання стажыроўкі), напісаны ў вольнай форме на мове выкладання курса.
Заяўку неабходна адправіць на электронны адрас: [email protected].
Заяўка кандыдата павінна быць накіравана ў Амбасада Францыі ў Беларусі не пазней за 3 месяцы да пачатка адпаведнага адукацыйнага курса. Увага: для курсаў, якія пачынаюцца ў лютым і сакавіку 2017 года, дакументы неабходна прадставіць тэрмінова.
Этапы адбору кандыдатаў:
- разгляд дакументаў у Амбасадзе;
- сумоўе па тэлефоне (бліжэй да тэрміна пачатка курса);
- прыняцце рашэння пра выдаткоўванне стыпендыі на стажыроўку;
- адпраўка дакументаў у Нацыянальную школу адміністрацыі (для пацверджання заліку на курс);
- у выпадку залічэння - афармленне стыпендыі і стажыроўкі.
Да ўвагі кандыдатаў: рашэнне пра выдаткоўванне стыпендый прымае аташэ па ўніверсітэцкім супрацоўніцтве Амбасады Францыі ў Беларусі; рашэнне пра залічэнне на навучальны курс прымае Нацыянальная школа адміністрацыі (Парыж).
Віды стыпендый і фінансавання стажыроўкі:
- стыпендыі па праграме MOST (праезд і выдаткі на тэрыторыі Францыі пакрываюцца за кошт праграмы);
- стыпендыі ўрада Францыі (стажор або яго ведамства аплочвае выдаткі на вандроўку, выдаткі на тэрыторыі Францыі пакрываюцца стыпендыяй);
- самастойная аплата навучання (кандыдаты, якія валодаюць неабходнымі фінансавымі сродкамі і не маюць патрэбы ў стыпендыі, могуць прадставіць сваю кандыдатуру наўпрост у Нацыянальную школу адміністрацыі (стажор і яго ведамства самі аплочваюць усе выдаткі: на вандроўку, пражыванне ў Францыі і кошт навучання).
Падрабязнасці тут.
Крыніца: Амбасада Францыі ў Беларусі