Стажыроўкі для беларусаў у Бундэстагу (Германія)
сер, 2015-03-25 09:45
Маладыя беларусы запрашаюцца на стажыроўкі ў нямецкім парламенце. Дэдлайн падачы заявак - 30 чэрвеня 2015 года.
Стажыроўкі ў Бундэстагу ўключаюць стыпендыю ў памеры 500 еўра ў месяц, пакрыццё выдаткаў на дарогу, страхоўку, забеспячэнне пражывання (бясплатнае месца пражывання альбо кампенсацыю выдаткаў ў памеры 300 еўра штомесяц).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства,
- узрост: да 30 гадоў (дата нараджэння – пазней за 1 сакавіка 1986),
- скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр, спецыяліст, магістр),
- сфера дзейнасці: дзяржаўная служба, медыя, палітыка, НДА, сістэма адукацыі і інш.,
- добрае валоданне нямецкай мовай,
- арыентаванне ў нямецкай палітыцы, бізнэсе, гісторыі.
Больш падрабязная інфармацыя і дэталёвы спіс патрабаванняў да заяўкі знаходзіцца на сайце: www.bundestag.de. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на скрыню: [email protected].
Паводле Adukacyja.info.