Стажыроўкі ад Dream Career (ЗША)
аўт, 2017-12-05 08:31
Dream Career прапануе мноства стажыровак студэнтам і студэнткам, выпускнікам і выпускніцам, у тым ліку і стажыроўку ў Universal Music Group, Маямі, ЗША. Стажор будзе працаваць з дырэктарам па сувязях з грамадскасцю і дапамагаць з прэс-рэлізамі і абвесткамі СМІ. Стажор будзе прымаць удзел у мерапрыемствах, якія будзе спансіраваць і праводзіць Universal Music Group на працягу ўсяго лета. Таксама стажор будзе прысутнічаць на сустрэчы з партнёрамі. Заяўка падаецца анлайн, апошні тэрмін - 31 снежня.
Арганізатары забяспечваюць стажораў:
- пражываннем;
- транспартам;
- мерапрыемствамі на выходных;
- семінарамі;
- прафесійным рэзюмэ;
- трэнінгам па праходжанні сумоўя;
- навучаннем.
Арганізатары забяспечваюць 99% стажораў працаўладкаваннем па заканчэнні стажыроўкі. Прагледзець усе праграмы і кошт удзелу можна тут.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- GPA не менш 2.0 па 4-х бальнай сістэме ацэньвання або эквівалент вашага ВНУ, для студэнтаў фінансавых спецыяльнасцяў - GPA не менш 2.5;
- падаваць заяўку могуць студэнты бакалаўрыяту і магістратуры, выпускнікі каледжа, інстытутаў або ўніверсітэтаў;
- узрост: 18 - 26 гадоў;
- дата выпуску - ліпень 2017 - ліпень 2021;
- прымаюцца заяўкі ад студэнтаў усіх курсаў (ад 1 да выпускнога) і ад нядаўніх выпускнікоў ВНУ;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- кандыдаты, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША павінны адпавядаць патрабаванням амбасады, неабходнымі для атрымання візы.
Крыніца: summerinternships.com