Стажыроўка ў ЗША па тэме: «Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій»

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года ў ЗША. Арганізатары праграмы Community Connections пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц. Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 22 студзеня 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу журналістаў/ак мясцовых і рэспубліканскіх інфармацыйных рэсурсаў і праектаў, якія асвятляюць сацыяльную тэматыку; актыўных удзельнікаў/iц сацсетак, блогераў/-ак і лідараў/ак меркаванняў, якія ўздымаюць тэмы, што выклікаюць грамадскі інтарэс. Таксама запрашаюцца спецыялісты/кі па сувязях з грамадскасцю і каардынатары/кі адвакацыйнай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, прадстаўнікі/цы ініцыятыўных груп і мясцовых супольнасцяў, якія займаюцца асвятленнем мясцовых падзеяў.

Праграма будзе карысная для тых, хто выкарыстоўвае або плануе выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для адвакатавання сацыяльных пытанняў, прыцягнення грамадскай увагі да сацыяльна значных праблем, падтрымкі розных груп насельніцтва ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, арганізацыі абмеркавання актуальных тэм, вывучэння грамадскай думкі, прыцягнення насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі грамадска-важных ініцыятыў.

Крыніца: by.usembassy.gov