Стажыроўка ў Японіі па праграме Vulcanus (грант 15,664€)
Праграма Vulcanus у Японіі працуе з 1997 года. Праграма дае магчымасць студэнтам з табар ЕС / COSME прайсці стажыроўку ў Японіі. Стажыроўка праходзіць з верасня па жнівень наступнага года. Стажыроўка складаецца з семінара ў Японіі (1 тыдзень), інтэнсіўнага курса вывучэння японскай мовы (4 месяцы) і стажыроўкі ў адной з японскіх кампаній (8 месяцаў). Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымліваюць грант памерам у 1,900,000YEN (15,664€), які пакрывае кошт авія-пералёту ў Японію і назад і выдаткаў неабходных для пражывання ў Японіі. Навучання японскай мове і семінар - бясплатныя. Таксама арганізатары забяспечваюць усіх удзельнікаў і ўдзельніц праграмы месцам жыхарства. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 20 студзеня.
Мэта праграмы:
- вывучыць тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць розныя кампаніі Японіі;
- вывучыць японскую мову (зразумець усе тонкасці японскай культуры);
- мець магчымасць атрымаць добрую працу ў будучыні.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- з'яўляюцца грамадзянамі краін ЕС, або краін COSME (Беларусь ёсць у спісе);
- вывучаюць навуку, або інжынерную справу ў адным з акрэдытаваных універсітэтаў краін ЕС, або краін COSME і знаходзяцца хоць бы на 4 курсе навучання;
- могуць прадставіць дакумент, які пацвярджае залічэнне ва ўніверсітэт;
- выдатна валодаюць англійскай мовай;
- вучацца на выдатна.
Для ўдзелу неабходна прадставіць неабходныя дакументы: заяўку, CV, матывацыйны ліст і рэкамендацыйны ліст, выпіску з ацэнкамі, апісанне сістэмы ацэньвання ўніверсітэта заяўніка, дакумент, які пацвярджае аб залічэнні заяўніка ва ўніверсітэт, вынікі медыцынскага агляду, фотакопіі пералічаных дакументаў і запоўнены рэгістрацыйны бланк.
Крыніца: www.eu-japan.eu