Стажыроўка ў сферы лічбавай журналістыкі: HealthTech, EdTech і Human Development

Стажыроўка праводзіцца выдалена, ваша месцазнаходжанне не мае значэння, важныя толькі вашы навыкі і імкнення. Стажыроўка доўжыцца не поўны працоўны дзень 8-10 гадзін у тыдзень, можна сумяшчаць з навучаннем ці іншай працай. Бясплатнае навучанне і настаўніцтва. Кандыдатам неабходна прадаставіць кароткую біяграфію, сацыяльныя акаўнты, і прыклады работ не пазней за 31 снежня 2018.

Вы маладыя, разумныя, цікавіцеся блогінгам, тэхналогіямі, інавацыямі і будучыняй? Вы марыце працаваць з экасістэмамі тыпу MIT, Harvard, Stanford або Singularity? Калі так, магчыма, вы б хацелі далучыцца да глабальнага праекту, прысвечанага тэхналогіям удасканалення чалавека, лічбавага здароўю і навучанню? Больш за тое, вы атрымаеце першакласнага ментара, які правядзе вас у гэта падарожжа.

Абавязкі:

  • дапамога ў стварэнні кантэнту;
  • дапамога ў рабоце з уплывовымі асобамі і лідарамі грамадскай думкі;
  • дапамога ў працы з навукоўцамі, тэхнолагамі, наватарамі, заснавальнікамі старт-апаў;
  • стварэнне свайго ўласнага блога - пасты, гісторыі, відэа.

 

Тэмы:

  • Self-Improvement Tech;
  • Health Tech;
  • Future Of Learning;
  • Diversability;
  • Entrepreneurship;
  • Innovation & Startups.
     

Магчымасці:

  • прадставіць сваю працу англа-моўнай аўдыторыі;
  • працаваць з глабальнай арганізацыяй і ментарам;
  • да двух ментараў, якія будуць вучыць і настаўляць вас.
     

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • зацікаўленасць медыя, культурай, праектамі, якія ўплываюць на грамадства;
  • узрост 19-22;
  • студэнты/кі, якія вывучаюць журналістыку, медыя, сацыяльныя навукі і сумежныя дысцыпліны;
  • англійская мова (С1, С2);
  • гатоўнасць навучацца кожны дзень і кожную гадзіну.
     

Крыніца: grintern.ru