Стажыроўка ў Salzburg Global Seminar
Да 31 кастрычніка можна падаць заяўку на стажыроўку ў некамерцыйнай арганізацыі “Глабальны семінар” ў Зальцбургу (Аўстрыя) (Salzburg Global Seminar), заснаванай ў 1947 г. з мэтай кінуць выклікі цяперашнім і будучым лідарам і лідаркам у фармаванні лепшага свету.
Арганізацыя прапануе некалькі праграм стажыровак працягласцю тры месяцы кожная, што дадуць магчымасць удзельнікам і ўдзельніцам не толькі палепшыць свае веды і навыкі, але і атрымаць доступ да агромністай сеткі кантактаў Salzburg Global Fellows.
Пачатак стажыровак: студзень, ліпень, і верасень 2020 г. Адлік тэрміну стажыроўкі пачынаеца з моманту прыезду стажораў у Зальцбург (Аўстрыя). Стажоры будуць пражываць у апартаментах Intern в Meierhof бясплатна. Таксама арганізатары аплоцяць зваротны квіток з/у краіну пражывання і аплоцяць харчаванне.
Тэматыка стажыровак
Камунікацыі
Удзельнікі стажыроўкі стануць неад’емнай часткай невялікай, але актыўнай камунікацыйнай каманды, яна выдатна падыдзе для тых, хто не так даўно скончыў факультэт журналістыкі.
У галіне развіцця
Стажыроўка будзе праходзіць у Зальцбургу (Аўстрыя), але будзе магчымасць цеснага супрацоўніцтва з калегамі з Вашынгтона (ЗША). У часе стажыроўкі можна навучыцца, як збіраць сродкі і рэалізаваць праграмы некамерцыйных арганізацый.
Бібліятэчная справа
Гэта стажыроўка прызначана для тых, хто скончыў навучанне ў бібліятэчнай справе і будзе праходзіць у Schloss Leopoldskron у Зальцбургу (Аўстрыя).
Апошні тэрмін для падачы заявак – 31 кастрычніка 2019 г. Усе заяўкі будуць разгледжаны на працягу лістапада, а пра вынікі паведаюць да 30 лістапада 2020 усім, хто падасць заяўку. З адабранымі кандыдатамі і кандыдаткамі будуць праводзіць дадатковае сумоўе праз skype.
Патрабаванні
- узрост: 18 гадоў і болей;
- тыя, хто падаюцца, мусяць мець дыплом бакалаўра (або павінны навучацца на апошнім курсе бакалаўрыята), звязаным з тэматыкай стажырокі, або мець акадэмічны досвед (напрыклад, даследчыцкі або выкладчыцкі), звязаны з адпаведнай тэматыкай;
- быць адказнымі, здольнымі выконваць некалькі задач адначасова, быць гатовымі працаваць па гнуткім графіку;
- умець добра пісаць і размаўляць на ангельскай мове, у тым ліку валодаць навыкамі рэдагавання тэкстаў;
- быць гатовымі да працы ў муліцікультурным і мульціпрафесійным асяроддзі;
- добра карыстацца інтэрнэтам і Microsoft Office Suite (Outlook, Word, Excel і PowerPoint);
- роля стажораў будзе залежаць ад канкрэтнай тэматыкі стажыроўкі.
Як падацца?
• Даслаць матывацыйны ліст на адну старонку, які бы патлумачыў, чаму вы хочаце стажыравацца ў Зальцбургскім глабальным семінары і чаму менавіта ваша кандыдатура падыходзіць найбольш;
• CV;
• імёны і кантакты двух людзей, якія вас рэкамендуюць
• заяўка падаецца анлайн
Крыніца: www.salzburgglobal.org