Стажыроўка ў сакратарыяце Форума грамадзянскай супольнасці "Уcходняга Партнёрства"
пан, 2015-07-06 18:42
Сакратарыят Форума грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства" у Бруселі (Бельгія) шукае стажора на перыяд ад 4 да 6 месяцаў для супрацы з дырэктарам і камунікацыйным менеджэрам арганізацыі па адміністрацыйных і камунікацыйных пытаннях.
Кандыдат/ка мусіць даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронны адрас: [email protected] (не пазней за поўнач 19 ліпеня 2015 года). Адабраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе ў Брусель альбо праінтэрв’юіраваны па скайпе.
Стажыроўка не аплочваецца. Месца праходжання стажыроўкі – Брусель (Бельгія). Дадатковую інфармацыю, а таксама спіс неабходных кваліфікацый і абавязкаў можна знайсці па гэтай спасылцы.
Крыніца: ENPI-info.eu.