Стажыроўка ў парламенце Германіі

Нямецкі парламент (der Deutsche Bundestag) сумесна з Freie Universität Berlin, Humboldt-Universität (Berlin), а таксама Тэхнічным унівэрситэтам Берліна прапануе міжнародную парламенцкую стыпэндыю з сакавіка па  ліпень 2018 г.

Праграма доўжыцца 5 месяцаў і ўяўляе сабой стажыроўку ў Нямецкім парламенце, а таксама мерапрыемствы і семінары. Перад стажыроўкай удзельнікі і ўдзельніцы наведаюць тры партнёрскія ўнівэрсітэты, дзе пазнаёмяцца з мясцовым акадэмічным жыццём.

Практыканты і практыканткі будуць актыўна супрацоўнічаць з бюро дэпутата. Ім будуць даручаць розныя заданні: экспертныя распрацоўкі; напісанне прамоў, артыкулаў і лістоў, падрыхтоўку пасяджэнняў, сакратарскія абавязкі.

Да таго ж, практыканты і практыканткі будуць суправаджаць дэпутатаў на пасяджэннях камітэтаў, фракцый, нарадах, у выніку яны атрымаюць уяўленне пра ўнутраныя ўзаемасувязі ў Парламенце, яго функцыі і г.д.

Патрабаванні:
– Дыплом ВНУ;
– Добрае валоданне нямецкай мовай (узровень – мінімум В2);
– Цікавасць да палітычных і грамадскіх адносин, а таксама да гісторыі Нямеччыны;
– Узрост – да 30 гадоў.

Стыпэндыя прадугледжвае штомесячныя выплаты ў памеры 500 еўра, бясплатнае пражыванне, мэдычнае страхаванне. Таксама вяртаюцца выдаткі на праезд у Берлін і дадому. Стыпендыя фінансуецца Нямецкім Парламентам.
Каб стаць удзельнікам/удзельніцай стыпендыяльнай праграмы, неабходна да 30 чэрвеня 2017 г.  даслаць пакет дакументаў.

Крыніца: adukacyja.info