Стажыроўка ў краінах Заходніх Балкан
Цэнтр даследаванняў і палітыкі рэалізоўвае рэгіянальны праект, накіраваны на дыялог Invigorating Civil Society-Government Policy Dialogue on RIRA (Regional Investment Reform Agenda). Праект будзе рэалізаваны ў 6 гарадах Заходніх Балкан, мэта праекта - падтрымка ўдзелу грамадзянскай супольнасці і прыватнага сектара ў палітычным дыялогу. Для паспяховай рэалізацыі праекта, арганізатары наймаюць 6 супрацоўнікаў нацыянальнай палітыкі, якія стануць часткай рэгіянальнай праектнай групы. Заяўка павінна дэманстраваць навыкі і веды кандыдата, запоўніць да 15 ліпеня 2018.
Месца правядзення праекта: Тырана, Сараева, Прышціна, Скоп'е, Падгорыца, Бялград.
Працягласць стажыроўкі - 5 тыдняў (пачатак жніўня - канец верасня).
- Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- вышэйшая адукацыя ў галіне эканомікі, бізнесу, фінансаў або сумежных абласцях, пажадана мець дыплом магістра;
- вопыт у галіне эканомікі і інвестыцый;
- досвед працы з грамадскімі арганізацыямі, разуменне што такое грамадзянская супольнасць;
- разуменне хто такія суб'екты ў галіне інвестыцый у дзяржаўным і прыватным сектары;
- веданне англійскай мовы;
- добрыя камунікатыўныя навыкі і ўменне выступаць на публіку.
Зацікаўленым кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць:
- CV;
- матывацыйны ліст;
- фінансавую прапанову
- на [email protected] and [email protected] да 15 ліпеня 2018. Заяўка павінна дэманстраваць навыкі і веды кандыдата ці кандыдаткі.
Крыніца: crpm.org.mk