Стажыроўка ў ініцыятыве REACH ў Кіеве (выдаткі пакрываюцца)

REACH- ініцыятыва двух міжнародных НДА (IMPACT Initiatives і ACTED) і Навучальным і навукова-даследчым інстытутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Стажор(ка) будзе працаваць у Кіеве, магчыма трэба будзе паездка ў Славянск. Стажор будзе працаваць над праектамі, якія маюць дачыненне да збору інфармацыі і ацэнкі патрэбаў кампаніі ва Украіне. Працягласць стажыроўкі - 6 месяцаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 сакавіка.

Асноўныя абавязкі стажора:

  • дапамога ў абнаўленні інфармацыі базы дадзеных краіны - кансалідацыя дадзеных - кантроль дакладнасці сабраных дадзеных, праверка і абнаўленне;
  • дапамога ў карціраванні - стварэнне аўтаномных карт і карт, якія выкарыстоўваюцца для публікацыі вынікаў - інфармацыйныя бюлетэні, справаздачы, профілі - атрыманне інфармацыі ад партнёрскіх арганізацый;
  • пашырэнне магчымасцяў праекта, распрацоўка інструментаў і сродкаў для візуалізацыі інфармацыі на вэб-сайце.

 

Арганізатары забяспечваюць:

  • пражыванне
  • харчаванне
  • жыллё
  • дапамога на аплату транспартных выдаткаў у абодва канца і багаж.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • ступень магістра ў галіне ГІС, інфармацыйных сістэмах або сумежнай дысцыпліне;
  • вопыт выкарыстання інструментаў стандартнага картаграфавання, прадуктаў ESRI;
  • вопыт апрацоўкі і аналізу даных;
  • досвед працы з MS Excel;
  • навыкі аналізу і вырашэння праблем;
  • камунікацыйныя і арганізацыйныя навыкі;
  • навыкі складання справаздачнасці;
  • уменне працаваць у кроскультурным асяроддзі;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;

творчае мысленне.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на англійскай суправаджальны ліст, рэзюмэ і 3 рэкамендацыйных лісты на [email protected]. Тэма ліста: Ref: 18 / UKR / GISINT1

Крыніца: impact-initiatives.org