Стажыроўка ў інавацыйным і прадпрымальніцкім сектары ЗША
Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе маладым спецыялістам павысіць прафесійны ўзровень і прайсці вясной 2016 года стажыроўку ў амерыканскіх арганізацыях, звязаных з развіццём інавацыяў і прадпрымальніцтва. Удзельнікі праграмы "Professional Fellows" пазнаёмяцца са штодзённай шматбаковай дзейнасцю арганізацыяў у Злучаных Штатах, механізмамі працы і змогуць пераняць прафесійны досвед.
Праграма абменаў "Professional Fellows" дае магчымасць зваротнага візіту амерыканскіх спецыялістаў у Беларусь для рэалізацыі кароткатэрміновых сумесных праектаў.
Праграма прызначана для спецыялістаў, якія працуюць у справе падтрымкі інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва (у тым ліку сацыяльнага прадпрымальніцтва).
Мэты праграмы "Professional Fellows":
- прафесійнае развіццё ўдзельнікаў рынку фарміравання інавацыйнай экасістэмы Беларусі,
- стварэнне партнёрскіх сувязей паміж амерыканскай і беларускімі інавацыйнымі супольнасцямі,
- абмен прафесійным досведам і лепшымі практыкамі,
- знаёмства з амерыканскай культурай.
Праграма цалкам фінансуецца ўрадам Злучаных Штатаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства,
- пражыванне на тэрыторыі Беларусі,
- узрост 25-35 гадоў,
- валоданне ангельскай мовай (для зносін на працы і ў сям'і),
- праца ў сферы падтрымкі інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва (у некамерцыйных арганізацыях, адміністрацыях, вышэйшых навучальных установах, бізнэс-інкубатарах, тэхнапарку, інстытутах развіцця, прыватных кампаніях і г.д.),
- здольнасць выкарыстаць атрыманы досвед у дзейнасці па развіцці інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Кандыдатам неаобходна да 12 лістапада 2015 года запоўніць анкету на гэтай старонцы.
Сумоўе з абранымі кандыдатамі ладзіцца ў снежні 2015 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара праграмы Вольгі Івановай праз е-мэйл: [email protected].
Крыніца: Belarusian.Minsk.USembassy.gov.