Стажыроўка ў грамадскім аб'яднанні АКТ (Мінск)
Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне "АКТ" (Мінск) прапануе стажыроўку студэнтам і спецыялістам у галіне камунікацыі, паліталогіі, права ці эканомікі. Стажоры атрымаюць магчымасць: пазнаёміцца з палітыкай сучаснай беларускай улады ў галіне працы недзяржайўных і некамерцыйных арганізацыій, зрабіць свае прапановы па паляпшэнні ўмоў дзейнасці недзяржаўных арганізацый у Беларусі. У абавязкі стажораў уваходзіць падрыхтоўка лістоў, афіцыйных запытаў і інш. дакументаў, даследчая праца і падрыхтоўка матэрыялаў для "новых медыяў" і СМІ.
Працяг стажыроўкі - 2-3 месяца (па 6-8 гадзін на тыдзень). Арганізацыя можа падрыхтаваць рэкамендацыйны ліст па заканчэнні стажыроўкі.
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету.
Дэдлайн - 20 чэрвеня 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Паводле ActNGO.info.