Стажыроўка ў Google у Паўднёвай Карэі
чцв, 2018-01-04 10:57
Google прапануе аплачваную стажыроўку для студэнтаў МВА. Стажоры будуць працаваць у рэальных праектах Google і спраўляцца з бізнес заданнямі рознай складанасці. Працягласць стажыроўкі 10-12 тыдняў, дата пачатку і канца стажыроўкі будзе ўстаноўлена індывідуальна для кожнага стажора. Заяўка падаецца анлайн, апошні тэрмін падачы дакументаў - 30 красавіка.
Стажоры стануць сябрамі такіх бізнес-каманд:
- бізнес стратэгія
- фінансы
- маркетынг
- аперацыі і падтрымка
- праца з людзьмі
- менеджмент прадуктаў
- продаж
- тэхнічная падтрымка.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны навучацца на праграме МВА і атрымаць дыплом у перыяд паміж снежнем 2018 і чэрвенем 2019;
- павінны стажыравацца мінімум 10 тыдняў у 2018 годзе ў Сеуле;
- патрабуецца валоданне ангельскай і карэйскай мовамі;
- неабходна мець вопыт работы 3 гады ў сферы гульняў, мабільнага бізнэсу, каналаў збыту і канкурэнтнага асяроддзя;
- павінны цікавіцца мабільнымі прыкладаннямі, гульнямі, мабільнымі тэхналогіямі і мабільным бізнесам у шырокім сэнсе;
- неабходныя аналітычныя здольнасці і ўменне спраўляцца са складанымі бізнес задачамі;
- навыкі крытычнага мыслення, матывацыя.
Крыніца: careers.google.com/jobs