Стажыроўка ў Еўрапейскім сацыяльна-эканамічным камітэце

Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт прапануе таленавітым выпускнікам універсітэтаў аплочваемую стажыроўку ў Бруселі (Бельгія). Стажыроўка пройдзе з лютага па ліпень 2017 года. Стажоры пазнаёмяцца з працай установы, набудуць прафесійны досвед у міжкультурніцкім асяроддзі. Памер стыпендыі - 1 тыс. еўра.

Працоўныя мовы ўстановы - ангельская і французская.

Кандыдаты мусяць азнаёміцца з палажэннямі і ўмовамі стажыроўкі, прайсці анлайн-рэгістрацыю і атрымаць адпаведны рэгістрацыйны нумар, дакладна і своечасова адказваць на лісты арганізатараў. Дэдлайн - 30 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле Grantist.com.