Стажыроўка ў Еўрапейскім цэнтральным банку

Дэпартамент грашовага рынку і ліквіднасці ў галоўным аддзеле рынкавых аперацый Еўрапейскага цэнтральнага банка запрашае на стажыроўку студэнтаў, якія маюць ступень бакалаўра.

У абавязкі стажора ўваходзіць:

- укладанне і абнаўленне справаздач па розных сегментах рынку;

- падвядзенне вынікаў аб змяненнях на рынку;

- дапамога экспертам з правядзеннем аналізу грашова-крэдытных аперацый, балансавай справаздачы Еўрасістэмы;

- аналіз дадзеных, якія выкарыстоўваюцца для разліку базавых ставак грашовага рынку ў еўра;

- падрыхтоўка справаздачаў і інструментаў маніторынгу.

Стажыроўка разлічана на 6 месяцаў (з магчымасцю працягу да 1 года).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- ступень бакалаўра (магістра) ў сферы эканомікі, эканаметрыкі, статыстыкі, матэматыкі, фінансаў альбо сумежных дысцыплін;

- веды пра фінансавый рынак, рыначныя аперацыі, статыстыку ці праграмна-матэматычнае забеспячэнне;

- навыкі пошуку, збору і аналіўу дадзеных з дапамогай Excel, Access, Stata, MATLAB ці аналагічных праграм;

- добрае валоданне ангельскай мовай (або французскай, іспанскай, арабскай ці кітайскай);

- уменне працаваць з Microsoft (Word, Excel, Access, PowerPoint);

- знаёмства з адной з наступных праграм: Oracle SQL, VBA for MS Excel, Stata, MATLAB, Bloomberg and Thomson Reuters Eikon.

Стыпендыя стажора складае 1050 еўра ў месяц. Калі кандыдат скончыў 2 гады аспірантуры, памер стыпендыі - 1900 € штомесяц.

Дэдлайн - 13 чэрвеня 2016 года. Кандыдаты мусяць падаць заяўку анлайн.

 

Паводле Adukacyja.info.