Стажыроўка ў Еўрапейскай Камісіі

Еўрапейская камісія запрашае на стажыроўку працягласцю ад трох да пяці месяцаў выпускнікоў/ц універсітэтаў, у тым ліку і тых, хто ў рамках бесперапыннай адукацыі толькі атрымаў універсітэцкі дыплом і пачынае новую прафесійную кар'еру. Удзельнікі/цы атрымаюць фінансавую дапамогу ў памеры 1,120 еўра штомесяц і аплату транспартных выдаткаў. Удзельнікі/цы з абмежаванымі магчымасцямі могуць атрымаць дадатковае фінансаванне. Трэнінгавыя перыяды праходзяць два разы на год і пачынаюцца 1 сакавiка i 1 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы на вясну - 4 лютага 2019.

Звычайна стажыроўку праходзяць студэнты(кі)-выпускнікі(цы) ВНУ краін-членаў ЕС, аднак апошнія гады, усё больш выпускнікоў з краін СНД, у тым ліку і з Беларусі, трапляюць на курсы.

Асноўныя мэты стажыроўкі:

  • забяспечыць удзельнікаў/ц практычнымі ведамі аб працы ў Еўрапейскай камісіі;
  • даць ім магчымасць набыць асабісты досвед з дапамогай кантактаў, устаноўленых у ходзе паўсядзённай працы;
  • стварыць магчымасці, перш за ўсё ў галінах сваёй кампетэнцыі.

 

Кандыдаты з-за межаў ЕС павінны свабодна валодаць як мінімум адной з рабочых моў Еўрапейскай камісіі. Набор стажораў/к ажыццяўляецца два разы на год, працягласць практыкаў складае ад 3 да 5 месяцаў. Заяўкі на стажыроўкі запаўняюцца анлайн.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • мець скончаную першую ступень вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом да заканчэння дэдлайну падачы заявак;
  • не ўдзельнічаць у стажыроўках іншых інстытуцый Еўрапейскага саюза;
  • вельмі добра валодаць англійскай, французскай або нямецкай мовай.
     

Каб падаць заяўку неабходна:
 

  • зарэгістравацца на сайце.
  • увайсці на сайт і запоўніць бланк заяўкі, потым націснуць "Submit application".
  •  калі Вы прайшлі папярэдні адбор, з Вамі звяжуцца і папросяць прадаставіць дакументы: копію пашпарта, копію дыпломаў і сертыфікатаў, пацверджанне аб навучанні ў ВНУ, удзелу ў праграмах, пацверджанне ведання мовы, пацверджанне вопыту працы (калі ёсць), пацверджанне навыкаў IT.

 

Крыніца: ec.europa.eu