Стажыроўка ў Дзіцячым фондзе ААН (UNICEF)

Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) прапануе праграму інтэрнатуры ў 2016 годзе. Студэнты могуць прайсці стажыроўку ў штаб-кватэры арганізацыі і краінавых офісах і маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з сістэмай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і набыць практычны досвед працы UNICEF.

Працяг стажыроўкі - ад 6 да 16 тыдняў. Максімальны тэрмін можа складаць да 6 месяцаў (у залежнасці ад патрэбаў офіса ці аддзела, які прымае на стажыроўку).

Кандыдаты мусяць: ведаць адну з працоўных моў UNICEF (ангельскую, французскую або іспанскую) і свабодна валодаць працоўнай мовай краінавага офіса; мець выдатную акадэмічную паспяховасць; навучацца ў магістратуры альбо ў бакалаўрыяце (мінімум 2 гады дзённай формы навучання).

Тэматычныя накірункі працы UNICEF: развіццё падлеткаў, камунікацыя для развіцця (C4D), ахова дзіцяці, адукацыя, пашыраная праграма імунізацыі, правы чалавека, гендэр, прафілактыка ВІЧ/СНІД, здаровае харчаванне, праграмны менеджмент, сацыяльная і эканамічная палітыка, камунікацыя і міжнародныя адносіны, прыватны фандрайзінг і партнёрствы, забеспячэнне рэсурсамі і лагістыка, ААН і шматбаковыя адносіны, інш.

Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле UNICEF in Belarus.