Стажыроўка ў дабрачыннай арганізацыі ў Klitschko Foundation (Украіна)
пан, 2019-06-10 15:36
Klitschko Foundation запрашае студэнтаў і студэнтак 2-4 курсаў узяць удзел у восеньскай стажыроўцы. Гэта трохмесячная праграма (верасень-лістапад), можна прайсці ўсе этапы працаўладкавання: ад сумоўя да атрымання рэкамендацый для наступнага месца працы. Стажыроўка не аплачваецца. Заяўкі прымаюць анлайн да 31 ліпеня 2019.
Стажыроўка дасць магчымасць атрымаць практычны досвед працы ў дабрачыннай арганізацыі і развіць прафесійныя навыкі ў такіх сферах, як:
- сувязі з грамадскасцю
- праектны мэнэджмент
- графічны дызайн
- фандрайзінг сацыяльных праектаў
- адміністрацыйная праца.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты і студэнткі 2-4 ВНУ
- грамадзянства і нацыянальнасць не маюць значэння
Крыніца: klitschkofoundation.org