Стажыроўка ў Цэнтры Беркмана па вывучэнні Інтэрнэту і грамадства

Цэнтр Беркмана па вывучэнні Інтэрнэту і грамадства ў Гарвардскім універсітэце (Злучаныя Штаты) прымае заяўкі на летнюю стажыроўку. Навучанне па адукацыйнай праграме, разлічанай на поўны працоўны дзень, пройдзе з 6 чэрвеня па 12 жніўня 2016 года.

Запрашаюцца студэнты любой спецыяльнасці, зацікаўленыя ў новых тэхналогіях.

Абраныя кандыдаты будуць працаваць у даследчых групах у галіне кібербяспекі і навуковых інавацыяў.

Стажоры будуць атрымліваць 11,5 даляраў ЗША ў гадзіну і мусяць самастойна аплочваць пражыванне, страхоўку ды транспартныя выдаткі.

Кандыдаты маюць быць неграмадзянамі ЗША і не з'яўляцца студэнтамі амерыканскай вышэйшай навучальнай установы.

Дэдлайн - 12 лютага 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Крыніца IJjnet.org.