Стажыроўка ў Бельгіі - World Youth Alliance
Стажыроўка World Youth Alliance прапануе выдатную магчымасць маладым людзям атрымаць прафесійныя навыкі, працуючы ў праектах у еўрапейскіх установах. Праекты прадуманы такім чынам, каб павысіць кваліфікацыю і інтарэсы стажораў. Стажоры атрымаюць настаўніцтва і даведаюцца шмат новай інфармацыі ад супрацоўнікаў альянсу. Стажыроўка аплачваецца часткова, апошні тэрмін падачы заяўкі - 18 снежня.
Праграма прапануе:
- Уводны трэнінг. Прайшоўшы дадзены трэнінг стажоры даведаюцца аб філасофіі правоў чалавека і вартасцях чалавека.
- Менеджмент праектаў. Стажоры будуць працаваць над праектамі, якія адпавядаюць іх інтарэсам і ведам пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў альянсу.
- Знаёмства з новымі людзьмі. Стажоры змогуць наведваць розныя мерапрыемствы і завязаць новыя знаёмства.
Дадзеная стажыроўка не аплачваецца, але стажоры могуць падаць заяўку на стыпендыю. Арганізатары забяспечваюць усіх стажораў месцам жыхарства.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць студэнты ВНУ, нядаўнія выпускнікі і маладыя прафесіяналы;
- прымаюцца заяўкі ад сябраў альянсу. Можна стаць сябрам альянсу, падпісаўшы статут;
- стажыроўка распрацавана для членаў альянсу з еўрапейскага рэгіёну;
- узрост кандыдатаў: 18 - 30 гадоў;
- ідэальны кандыдат павінен з стараннасцю абараняць правы чалавека і/або чалавечую годнасць;
- павінны мець камунікатыўныя і арганізацыйныя навыкі;
- павінны матываваць і заахвочваць іншых любіць людзей.
Заяўка падаецца анлайн. Да заяўкі трэба прымацаваць рэзюмэ, 2 рэкамендацыйных лісты. Калі вы новы член альянсу, патрабуецца падпісаны вамі статут.
Крыніца: wya.net