Стажыроўка ў Associated Press
Associated Press прапануе аплочваемую 12-тыднёвую стажыроўку "Global News Internship" - індывідуяльна распрацаваную праграму навучання для студэнтаў, якія жадаюць вывучаць шматфарматную журналістыку. Стажыроўкі прапануюцца ў 8 гарадох ЗША (Чыкага, Філадэльфіі, Лос-Анджэлесе, Феніксе, Маямі, Сакрамента, Нью-Ёрку, Вашынгтоне) і ў месцах па ўсім свеце (Лондане, Мехіка, Бангкоку, Маскве, Нью-Дэлі, Токіа і інш.)
Запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання і нядаўнія выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў.
Стажоры будуць ствараць тэкставыя, фота- і відэарэпартажы для AP. У іх абавязкі будзе уваходзіць асвятленне тэрміновых навін, праца на шматфарматным праектам, які можа быць апублікаваны шматлікімі медыяарганізацыямі па ўсім свеце.
Кандыдаты мусяць даслаць аўтабіяграфічнае эсэ (памер 300 словаў), рэзюмэ, суправаджальны ліст, 3-5 прыкладаў матэрыялаў і 2 рэкамендацыйныя лісты.
Дэдлайн - 7 студзеня 2016 года. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, націсніце сюды.
Крыніца: Ijnet.org.