Стажыроўка ў арганізацыі WFTO-Europe (Бельгія)
Арганізацыя WFTO-Europe шукае валанцёраў(к) і стажораў(к). WFTO-Europe - адно з адгалінаванняў арганізацыі World Fair Trade Organization (WFTO) - сусветнай сеткі гандлёвых арганізацый, якія працуюць у больш за 70 краінах. Стажоры і стажоркі змогуць палепшыць свае навыкі і веды, атрымаюць практычны вопыт. Працягласць стажыроўкі - 6 месяцаў са жніўня 2018 па люты 2019. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 20 траўня.
Арганізацыі шукае стажораў на 2 вакансіі:
- Project Management and Fundraising;
- Communication and Membership & Monitoring.
Стажыроўка не аплачваецца, арганізатары прапануюць толькі аплату транспартных выдаткаў па Брусэлю (50€ у месяц).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- добрыя камунікатыўныя навыкі;
- жаданне вучыцца;
- матывацыя і жаданне прымаць удзел у руху Fair Trade;
- пажадана ведаць яшчэ 1 мову (французскую, іспанскую, партугальскую);
- уменне працаваць у камандзе.
Калі Вам цікава прапанова, адпраўце CV і 1 старонку матывацыйнага ліста на англійскай, у якім апішыце чаму цікава працаваць у гэтай арганiзацыi. Дакументы прымаюцца на [email protected]. Таксама ў лісце пазначце даты пачатку і заканчэння стажыроўкі, працягласць стажыроўкі.
Крыніца: wfto-europe.org