Стажыроўка ў аддзеле камунікацый Цэнтра ZOiS (Берлін, Германія)
Цэнтр Centre for East European and International Studies шукае стажора/ку (на поўную стаўку або на паўстаўкі для працы ў сакавіку/красавіку або верасні/кастрычніку). Працягласць стажыроўкі - 6 месяцаў. У канцы стажыроўкі стажор/ка атрымае сертыфікат. Таксама стажоры/кі будуць атрымліваць 300€ у месяц. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 лютага 2019.
Стажор/ка будзе працаваць над даследчым пректам у аддзеле камунікацый. Асноўны сродак камунікацыі - вэб-сайт арганізацыі і суполкі ў сацыяльных сетках: Twitter, Facebook. Таксама аддзел камунікацый займаецца некалькімі выданнямі. Сярод абавязкаў аддзела - рэдактура, пераклад тэкстаў, агляды новых даследчых публікацый, пошук малюнкаў і дадатковай інфармацыі. Таксама каманда аддзела арганізоўвае канферэнцыі, семінары, прэс-канферэнцыі, лекцыі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- уменне працаваць з праграмамі Microsoft Office;
- неабходна ведаць англійскую і нямецкую мовы, вельмі пажадана ведаць рускую або іншую ўсходнееўрапейскі мову;
- студэнты/кі, якім праходжанне дадзенай стажыроўкі неабходна для заканчэння навучання, маюць прыярытэт.
Зацікаўленым кандыдатам і кандыдаткам неабходна:
- адправіць матывацыйны ліст;
- рэзюмэ;
- і калі ёсць, сертыфікаты
Крыніца: en.zois-berlin.de