Стажыроўка па праграме Джона Кнайта для журналістаў (Злучаныя Штаты)
Стэнфардскі ўніверсітэт запрашае журналістаў на стажыроўку па праграме імя Джона Кнайта. Праграма накіравана на пошук інавацый ў журналістыцы, стымуляванне прадпрымальніцтва і лідарства.
Кандыдаты мусяць падчас стажыроўкі працаваць у вызначанай сферы. Праграма разлічана на 10 месяцаў. Стажоры змогуць азнаёміцца з працай усіх даследчых цэнтраў Стэнфардскага ўніверсітэта, наведваць навучальныя курсы. (Удзельнікі праграмы маюць магчымасць пражываць разам з сем’ямі. Чальцы сем’яў могуць наведваць навучальныя курсы паводле свайго выбару.)
Памер стыпендыі на ўвесь перыяд стажыроўкі складае 65 000 даляраў. Стыпендыят атрымае таксама 4 000 даляраў на набыццё кніг, дадатковыя курсы, набыццё тэхнікі, іншыя патрэбы. (Прадугледжваецца асобнае фінансаванне для стыпендыятаў, якія прыязджаюць разам з сем’ямі.)
Заяўкі падаюцца анлайн. Дэдлайн – 1 снежня 2014. Падрабязнасці - на сайце.
Паводле Adukacyja.info.