Стажыроўка Maurice R. Greenberg World Fellows Program універсітэта Yale University, ЗША
аўт, 2017-10-03 08:45
Праграма стажыроўкі Maurice R. Greenberg World Fellows Program універсітэта Yale University - гэта выдатная магчымасць стаць часткай класа, у якім знаходзяцца прадстаўнікі розных прафесій, талентаў і перспектыў з розных куткоў свету. Праграма праводзіцца кожны год з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня. Удзельнікі праграмы павінны знаходзіцца ўсю працягласць праграмы ва ўніверсытэце. Дэдлайн: 6 снежня.
Арганізатары аплочваюць:
- стыпендыю (падлягае падаткаабкладанню) для аплаты расходаў на жыццё ў Нью-Хейвене;
- пражыванне;
- медыцынскую страхоўку;
- авія-пералёт у абодва канца.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць кандыдаты, якія знаходзяцца ў сярэдзіне сваёй кар'еры (маюць вопыт работы ад 5 да 20 гадоў);
- прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў усіх прафесій;
- павінны мець поспехі ў працы і дакладнае ўяўленне пра ўклад, які неабходна ўнесці ў развіццё ўсёй кар'еры;
- узроставых абмежаванняў няма, але ў прыярытэце кандыдаты не старэйшыя за 39 гадоў;
- неабходна валодаць англійскай мовай;
- грамадзяне ЗША не могуць прымаць удзел.
Заяўка падаецца анлайн. Кандыдатам неабходна падаць:
- рэзюмэ (не больш за 3 старонкі),
- 3 эсэ (кожнае аб'ёмам не больш за 500 слоў);
- 3 рэкамендацыйных лісты.
Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]
Крыніца: worldfellows.yale.edu