Стажыроўка IJP для журналістаў (Германія)
Журналісты з краін СНД, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Грузіі маюць магчымасць прайсці стажыроўку "IJP" ("Міжнародныя журналісцкія праграмы") у Германіі і атрымаць стыпендыю імя графіні Марыён Дзёнхофф.
Мэта 2-месячнай праграмы стажыроўкі - дапамога маладым журналістам, якія спецыялізуюцца пераважна на міжнароднай тэматыцы, атрымаць дадатковую кваліфікацыю за мяжой. Кандыдаты мусяць свабодна валодаць нямецкай мовай.
Стажыроўку могуць прайсці як штатныя журналісты, так і фрылансеры ва ўзросце 25-35 год. Кожны ўдзельнік праграмы атрымае стыпендыю ў памеры 3,8 тыс. еўра для пакрыцця выдаткаў на праезд, медыцынскую страхоўку і пражыванне ў Германіі.
Праграма стартуе на пачатку кастрычніка 2016 года і ўключае 4-дзённы семінар ў адным з гарадоў Германіі альбо Ўсходняй Еўропы і 8-тыднёвую стажыроўка ў нямецкай рэдакцыі.
Дэдлайн падачы заявак - 15 красавіка 2016 года. Падрабязнасці на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.