Стажыроўка Google (Германія, Швейцарыя)
аўт, 2015-11-10 11:27
Google запрашае бакалаўраў, магістраў, дактарантаў у галіне кампутарных і звязаных з гэтай сферай тэхналогій на летнюю стажыроўку "Site Reliability Engineering".
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам любога ўзроўню навучання ў бягучы момант,
- мець досвед у праграмаванні (C ++, Java, Python).
- цікавіцца сістэмамі праграмнага забяспечання або алгарытмаў, аналізам і падтрымкай буйных размеркавальных сістэмаў.
Google цалкам аплочвае стажыроўку.
Дэдлайн - 31 снежня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Паводле Adukacyja.info.