Стажыроўка для журналістаў у ЗША з аплатай выдаткаў

Да 31 жніўня 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у стажыроўцы для журналістаў у ЗША, якую прапануе арганізацыя Alfred Friendly Press Partners (Праграма Early-career professional journalists).

Праграма пачынаецца з трохтыднёвага трэнінга і падрыхтоўчай праграмы ў школе журналістыкі Missouri School of Journalism in Columbia. Удзельнікаў і ўдзельніц будуць рыхтаваць на персанальным і прафесійным узроўнях да ўсіх цяжкасцей, звязаных з жыццём і працай у ЗША. З сярэдзіны праграмы ўдзельнікі і арганізатары разам наведваюць семінары, прысвечаныя пісьму, рэагаванню, мультымедыйнай справаздачнасці і дследаванню.
 

Мэты праграмы:

  • даць удзельнікам і ўдзельніцам досвед у складанні справаздач, лістоў, рэдагавання, працы з рэдакцыйнай дакументацыяй;
  • пазнаёміць удзельнікаў і ўдзельніц з тэхналагічнымі зменамі ў сучаснай журналістыцы;
  • дапамагчы атрымаць практычнае разуменне функцый і значнасці вольнай прэсы ў амерыканскім грамадстве;
  • перадаць атрыманыя веды калегам на радзіме ўдзельнікаў праграмы;
  • падтрымліваць пастаянныя сувязі паміж установамі свабоднай прэсы і журналістамі ў ЗША і на радзіме ўдзельнікаў.
     

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з праграмай, улучаючы транспартныя (пералёт у ЗША і назад), а таксама па штатах, медычную страхоўку, а таксама штомесячнае утрыманне (на жыццё). Працягласць стажыроўкі – 6 месяцаў.

Патрабаванні:

  • быць журналістамі, якія працуюць у краінах, што развіваюцца або з так званых краінах з пераходнай эканомікай. Журналісты павінны знаходзіцца ў пачатку сваёй кар'еры;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • узрост 25 – 35 гадоў і не менш за тры гады досведу працы журналістам у друкаваных выданнях, анлайн, радыё і тэлевізійных СМІ; 
  • кандыдаты, якія працуюць у навінавых перадачах, павінны распрацаваць план навучання, які будуць рэалізоўваць па вяртанні ў рэдакцыю.
     

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на стажыроўку, неабходна:

  • рэзюмэ;
  • 2 эсэ (памер 400 – 800 слоў) 1. Апішыце досвед працы, мэты і планы на будучае. 2. Апішыце мэты, якіх вы хацелі б дасягнуць дзякуючы ўдзелу ў праграме;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • дазвол працадаўцы на ўдзел у праграме і адпачынак тэрмінам на 6 месяцаў;
  • артыкулы (неабходныя спасылкі на 4 нарукаваныя матрыялы або відэасюжэты); Працы павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову;
  • фота пашпартнага памеру;
  • ксеракопія або скан журналісцкага пасведчання;
  • ксеракопія  пасведчання кіроўцы (калі ёсць);
  • у некаторых кандыдатаў арганізатары могуць папрасіць сертыфікат ведання ангельскай мовы.

  ЗАЯЎКА
Крыніца: presspartners.org