Стажыроўка для жанчын у Канадзе па праграме Global Change Leaders Program
чцв, 2017-08-31 09:29
Праграма Global Change Leaders - гэта сямітыднёвая (9 мая - 28 чэрвеня 2018 года) адукацыйная праграма ўніверсітэту Coady Institute's International Centre for Women's Leadership, St. Francis Xavier University. Дзякуючы гэтай праграме жанчыны могуць умацаваць і павысіць свой лідэрскі патэнцыял для прасоўвання інавацый і змяненняў у іх арганізацыях і грамадствах. Дэдлайн 7 верасня.
Праграма Global Change Leaders дае ўдзельніцам аплату ўсіх выдаткаў: транспартныя выдаткі, навучанне, пражыванне і харчаванне. Адзінае што трэба аплаціць удзельнікам - гэта візу для ўезду ў Канаду.
Патрабаванні да кандыдатак:
- У праграме могуць прыняць удзел жанчыны з краін, якія развіваюцца, якія працуюць над пытаннямі развіцця;
- Маюць стаж не менш за 5 гадоў на кіруючай пасадзе ў сацыяльнай, ці эканамічнай дзейнасці (інклюзіўны эканамічнае развіццё, харчовая бяспека, навакольнае асяроддзе, адукацыя, здароўе, кіраванне, уцягнутасць жанчын у палітыку, правы дзяўчат і жанчын);
- Адразу ж вярнуцца на радзіму па заканчэнні праграмы, каб увасобіць на практыцы атрыманыя веды;
- Вельмі любяць сваю працу, доказам чаго можа паслужыць іх дасягненні ў арганізацыі;
- Уцягнутыя ў працу грамадскіх арганізацый, некамерцыйных арганізацый;
- Маюць навуковую ступень, або сярэднюю адукацыю і вопыт;
- Выдатна валодаюць англійскай мовай.
Крыніца: coady.stfx.ca