Стажыроўка для жанчын Empower
пан, 2018-11-19 11:33
Empower - праграма для жанчын і дзяўчат, якія жадаюць атрымаць спецыфічныя навыкі і вопыт у сферы камунікацый, публікацый, лічбавай журналістыцы, асабістага брэндынгу, анлайн маркетынгу і адвакатуры. Зацікаўленым кандыдаткам неабходна адправіць рэзюмэ і суправаджальны ліст на [email protected] да 15 снежня 2018. Асноўная мэта праграмы - пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын па ўсім свеце з дапамогай навучання.
Перавагі:
- Выбраныя ўдзельніцы атрымаюць магчымасць працаваць пад кіраўніцтвам экспертаў/к.
- Ад правядзення інтэрв'ю пра ўплыў вытворчасці да арганізацыі лічбавых кампаній, стажоркам будзе прапанаваны шырокі выбар магчымасцяў, накіраваных на ўдасканаленне ведаў і навыкаў.
Патрабаванні да кандыдатак:
- прымаць удзел могуць жанчыны і дзяўчаты, якім цікава атрымаць веды ў сферы медыя і камунікацый;
- стажыроўка на выдаленай аснове, стажоркі будуць выконваць у асноўным усе заданні дома, для некаторых заданняў неабходна будзе здзейсніць невялікую паездку па месцы;
- неабходна мець кампутар і інтэрнэт.
Крыніца: anankemag.com