Стажыроўка для выкладчыкаў ангельскай мовы ў ЗША
Да 1 чэрвеня 2017 г.праграма Фулбрайт (Fulbright) прапануе маладым выкладчыкам ангельскай мовы палепшыць свае веды па прадмеце, а таксама падзяліцца ведамі па роднай мове. Удзельнікі праграмы правядуць 9 месяцаў у адным з універсітэтаў ЗША, дзе будуць выкладаць родную мову не менш за 20 гадзін на тыдзень. Таксама яны пройдуць інтэнсіўны курс навучання (дзве дысцыпліны за 1 семестр) па амерыканістыцы і выкладанні ангельскай мовы.
Па заканчэнні 1-га сіместра ўдзельнікі і ўдзельніцы збяруцца ў Вашынгтоне на канферэнцыі, дзе змогуць падзяліцца досведам і атрыманымі ведамі.
Праграма цалкам фінансуецца дзярждэпартаментам ЗША.
Удзельнікам цалкам аплочваюць пражыванне і харчаванне (або выдаюць стыпендыю на гэтыя выдаткі). Таксама аплочаюцца транспартныя выдаткі і медыцынская страхоўка.
Патрабаванні
У праграме могуць удзельничаць кандыдаты і кандыдаткі, якія:
з'яўляюцца прадстаўнікамі краін, дзе працуе праграма FLTA., уключаючы Беларусь.
маюць ступень бакалаўра ці магістра;
з'яўляюцца маладымі выкладчыкамі ангельскай мовы, якія ўжо маюць досвед выкладання;
жадаюць навучаць амерыканскіх студэнтаў мове і культуры сваёй краіны;
выдатна валодуюць ангельскай мовай (неабходна прадставіць вынікі тэстаў, якія пацвярджаюць валодане мовай);
маюць творчы падыход да працы і гатовыя супрацоўнічаць з камандай выкладчыкаў і студэнтаў;
гатовыя да інтэнсіўнага навучаня;
могуць лёгка адаптавацца да жыцця ў вясковым рэгіён і горадзе;
не з’яўляюцца грамадзянамі ЗША і не маюць двайнога грамадзянства;
Для ўдзелу трэба запоўніць анлайн заяўку Дэдлайн – 1 чэрвеня 2017 г.
Крыніца: foreign.fulbrightonline.org