Стажыроўка для вэб-распрацоўшчыкаў у ЗША

Інстытут тэхналогій і сацыяльных зменаў "TechChange" прапануе студэнтам і выпускнікам летнюю стажыроўку ў ЗША. Мэта навучання - засваенне новых тэхналогіяў, навыкаў і ведаў. Стажыроўка прадугледжвае наведванне арганізацыяў, якія працуюць у сферы тэхналогій і сацыяльных зменаў.

Стажыроўка прадугледжвае штомесячную стыпендыю ў памеры 2 000 даляраў ЗША. Патрабаванне да кандыдатаў - валоданне ангельскай мовай, мінімум 1 год працоўнага досведу ў вэб-распрацоўцы або сумежнай сферы. Стажыроўка пройдзе з 8 чэрвеня па 28 жніўня.

Заяўкі прымаюцца да 15 лютага 2015 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на эл. скрыню: [email protected].

Паводле Adukacyja.info.