Стажыроўка для прадпрымальнікаў у ЗША

Абвяшчаецца набор на ўдзел у стажыроўцы ў межах праграмы Маладых трансатлантычных інавацыйных лідараў, якая падтрымліваецца дзяржаўным дэпартаментам ЗША і Нямецкім фондам Марашала ЗША. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя еўрапейскія прадпрымальнікі і прадпрымальніцы. Дэдлайн - 6 лютага 2017 г.

Фота: афіцыйны вэбсайт праграмы

 

Праграма дае маладым еўрапейскім прадпрымальнікам ды інватарам інструменты, сетку кантактаў і рэсурсы, якія патрэбныя для роста іх прадпрыемстваў з мэтай спрыяння эканамічнаму развіццю і з’яўленню новых працоўных месцаў, належнаму кіраванню і бяспецы ў рэгіёне.  Адной з задач праграмы з’яўляецца пабудова трансатлантычнай сеткі інаватараў, здольных уплываць на палітыку дыялогу, што мацуе адносіны паміж двума кантынентамі. 


У 2017 г. арганізатары плануюць запрасіць 100 маладых еўрапейскіх прадпрымальнікаў для праходжання шэрагу заняткаў па прафесійным развіцці і лідарстве для ўладальнікаў камерцыйных і сацыяльных бізнесаў з мэйтаю іх росквіту і росту.  Праграма стажыроўкі ўключае арыентацыйную сесію ў Вашынгтоне, заключны саміт у адной з еўрапейских краін і анлайн-трэнінгавую праграму. У 2017 годзе курс стажыроўкі будзе праходзіць з траўня 2017 г. па травень 2018 г. з падарожжам ў ЗША ў перыяд з чэрвеня па снежань 2017 г.

Дэталёвы агляд розных элементаў праграмы  і патрабаванні да кандыдатаў можна прагледзець па  гэтай спасылцы.

Што дае стажыроўка?

  • дазваляе набыць прафесійны досвед, навыкі і сувязі, карысныя для росту традыцыйнага і сацыяльнагабізнесу ўдзельнікаў;
  • магчымасць далучыцца да дынаміянай групы экспертаў і ментараў ў Злучаных Штатах і Еўропе;
  • пашырыць сетку прафесійных кантактаў і развіць адносіны з партнёрамі і каегамі па абодва бакі Атлантычнага акіяну;
  • адкрыць для сябе палітычны кантэкст. фінансавы краявід, сеткі і экассітэму прадпрымальніцтва ў ЗША;
  • далучыцца да растучай сеткі дынамічных еўрапейскіх прадпрымальнікаў, гатовых мацаваць трансатлантычныя адносіны і рабіць свой унёсак ў развіццё экасістэмы прадпрымальніцтва на радзіме.
     

Хто можа падаваць заяўку
Прыём заявак адкрыты з 9 студзеня 2017 г (панядзелак)  і скончыцца ў 17:00 па ўсходнееўрапейскім часе ў панядзелак – 6 лютага. Заклікаем падаваць заяўкі за некалькі дзён да заканчэння дэдлайну, бо партал можа быць перагружаны. Партал для падачы электронных заявак:ytili.state.gov.

Крытэры для кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць ва ўзросце 24-35 гадоў на 9 студзеня 2017 г.
  • з’яўляцца грамадзянамі Албаніі, Арменіі, Аўстрыі, Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Босніі і Герцыгавіны, Балгарыі , Харватыі, Кіпра, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Ісландыі, Італіі, Косава, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Македоніі, Мальты, Малдовы, Монтэнэгнра, , Нідэрладназ, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі, Турцыі, Украіны, Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі;
  • пастаянна пражываць ва ўзгаданых вышэй краінах;
  • мець права на атрыманне амерыканскай візы  J-1;
  • мець хаця б двухгадовы досвед прадпрымальніцкай (або лідарскай дзейнасці) з бізнес-стартапам або сацыяльным прадпрыемствам;
  • НЕ быць грамадзянінам ЗША і не пражываць ў ЗША на пастаяннай аснове; НЕ працаваць на ўрад ЗША;
  • вольна валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.


Пасля дэдлайну ўсе адпаведныя ўмовам заяўкі будуць разгледжаны і ацэнены згодна з апублікаванымі крытэрамі ацэнкі. Пасля першага прагляду Дзяржаўны  Дэпартамент ЗША абярэ групу паўфіналістаў, якіх запросяць на інтэрв’ю ў амбасады ці консульствы ЗША ва ўзгаданых вышэй краінах.  Пра вынікі сумоўя адабраным кандыдатм паведамяць напрыканцы сакавіка 2017 г.  Больш падраязна чытайце на сайце праграмы альбо ўдакладняйце ў арганізатараў праз электронную пошту [email protected].
Арганізатары аплочваюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц праграмы.

Крыніца: share.america.gov