Стажыроўка для маладых журналістаў у Германіі

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” ў партнёрстве з Моладзевым прэсавым клубам (Германія) у межах праекта “Моладзь у журналістыцы” з 3 па 9 красавіка 2017 г. арганізуе стажыроўку ў Герамнію. Стажыроўка будзе праходзіць у Берліне і прапануе візіты ў рэдакцыі нямецкіх моладзевых СМІ, грамадскія арганізацыі, юначыя цэнтры і клубы. Цэнтральная тэма стажыроўкі – “Удзел моладзі ў сацыяльным і палітычным жыцці Германіі”.

Ахвотныя паўдзельнічаць павінны запоўніць анкету-заяўку і накіраваць яе ў Сакрытарыят РГА “БелаАЮ” не пазней за 18:00 па мінскім часе 28 лютага 2017 г.  на адрас [email protected],  кантактная асоба: Генеральны сакратар Беларускай Асацыяцыі клубаў Юнеска Наталля Прыстром.

Хто можа ўдзельнічаць:
Журналісты ва ўзросце 18-35 гадоў, якія працуюць з моладзевай ці сацыяльнай тэматыкай.

Пакрыццё выдаткаў:
Усе выдаткі ў Германіі (пражыванне, харчаванне, грамадскі транспарт) пакрываюцца арганізатарамі – прымаючым бокам. Праезд да Германіі, консульскі збор за візу і страхоўку, а таксама рэгістрацыйную плату 200 беларускіх рублёў удзельнікі мусяць аплочваць самастойна. 

Іншыя ўмовы:

Веданне ангельскай і нямецкай мовы вітаецца, але не абавязковае, таму што групу будзе суправаджаць перакладчык. У кожнага патэнцыйнага ўдзельніка і ўдзельніцы стажыроўкі ёсць магчымасць паўдзельнічаць у складанні яе праграмы.
Заяўку на ўдзел можна спамаваць па гэтай спасылцы
Кантакты арганізатараў у Мінску:
Тэлефон:  +375 17 237 48 57
Адрас сеціўнай пошты:  [email protected]

Крыніца: www.belau.info