Стажыроўка для маладых прадпрымальнікаў у ЗША

Да 30 чэрвеня 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел ў праграме для маладых прадпрымальнікаў Global Good Fund Fellowship. Стажыроўка працягласцю 12 месяцаў накіравана на падтрымку маладых прадпрымальнікаў па ўсім свеце. Арганізатары прапануюць настаўнітва ад вопытных ментараў, рэсурсы для кіравання і ацэнкі, магчымасці новых знаёмстваў, досвед і фінансавую падтрымку. 

Кожны ўдзельнік ці ўдзельніца праграмы атрымаюць грант у памеры 10,000$. Сродкі могуць выдаткоўвацца на развіццё лідарскага патэнцыялу з асаблівым акцэнтам на практычнае навучанне.
Патрабаванні

  • мець прадпрыемства, якому не менш за 1 год;
  • акрамя прадпрымальніка, на гэтым прадпрыемстве павінен працаваць яшчэ хаця б адзін супрацоўнік;
  • кандыдат ці кандыдатка павінны кіраваць сваім прадпрыемствам поўны працоўны дзень;
  • быць ва ўзросце маладзейшым за 40 гадоў і абгрунтаваць неабходнасць навучання ў дадзенай праграме;
  • кандыдаты не павінны ў сапраўдны момант атрымліваць падтрымку або настаўніцтва;
  • кандыдат ці кандытака павінны займаць пасаду, на якой маюць права прымаць рашэнні.


Адбор кандыдатаў праходзіць у некалькі этапаў
1.    Заяўка;
2.    Дэталёвая справаздача;
•    Частка А – відэаролік, прысвечаны матывацыі для развіцця Вашага прадпрыемства; місія і мэты Вашага прадпрыемства, чаму Ваша прадпрыемства – унікальнае (прычыны) і нацэлена на вырашэнне спецыфічных праблем больш за іншыя прадпрыемствы; 
•    Частка В – пісьмовае апісанне лідарства, прадпрыемства і сацыяльнага ўдзеяння;
3.    Сумоўе.
Фіналісты будуць адабраныя ў снежні 2017.
Крыніца: globalgoodfund.org