Стажыроўка для грамадзян краін Усходняга партнёрства
сер, 2018-12-26 08:45
Стажыроўка прызначаецца актывістам/кам, у якіх ёсць ідэі па паляпшэнні сваёй краіны. Кандыдаты і кандыдаткі павінны шукаць магчымасці палепшыць свае лідарскія якасці. Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы маюць выдатную магчымасць узяць удзел у трэнінгах і іншых мерапрыемствах, накіраваных на нарошчванне патэнцыялу і рэалізаваць свой праект, бюджэтам не больш за 5000€. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі - 31 студзеня 2019.
Таксама ўдзельнік становяцца часткай міжнароднай сеткі аднадумцаў маюць магчымасць наведваць розныя сустрэчы. Для ўдзелу ў праграме будуць адабраны 20 удзельнікаў/ц.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць фізічныя асобы;
- грамадзяне і рэзідэнты краін Усходняга партнёрства;
- 18 - 36 гадоў;
- раней не бралі ўдзел у дадзенай праграме;
- павінны працаваць у грамадскай арганізацыі, уключаючы прафсаюзы або прафесійныя арганізацыі;
- павінны мець лідарскую пазіцыю ў сваім грамадстве і адказваць за пытанні, якія маюць дачыненне да здароўя, навакольнага асяроддзя, сацыяльнага развіцця, празрыстасці;
- неабходна ведаць мову той краіны, у якой будзе праходзіць праграма;
- кандыдат павінен узяць на сябе адказнасць за прапанаваны праект і паказаць зацікаўленасць у рэалізацыі гэтага праекта.
Крыніца: eapcivilsociety.eu