Стажыроўка для аматараў спорту і падарожжаў у Кейптаўне (ЮАР)
Vemgoo - старт-ап, які займаецца вандраваннямі і запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у стажыроўцы. Арганізатарам неабходныя 2 стажора з усіх краін. Стажоры правядуць 3 месяцы ў Кейптаўне і будуць займацца распрацоўкай праграмнага забеспячэння. Працягласць стажыроўкі 3 месяцы са студзеня па сакавік 2019. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 снежня 2018.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне ў Кейптаўне,
- магчымасць стаць паўнавартасным членам каманды Vemgoo,
- магчымасць працаваць з амбіцыйнымі і дасведчанымі прадпрымальнікамі,
- заняткі воднымі відамі спорту,
- падарожжа па Паўднёвай Афрыцы,
- здаровы лад жыцця.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад таленавітых і выдатных кандыдатаў з усіх краін свету;
- старэйшыя за 18 гадоў;
- любоў да прыгод і спорце;
- магчымасць хутка навучацца.
Як падаць заяўку? Неабходна зарэгістравацца. Дадайце свой профіль і інфармацыю пра сябе. Напішыце што вас матывуе, напішыце пра свой вопыт падарожжаў і якія навыкі вы можаце прынесці ў Vemgoo. Скончыце свой профіль дадаўшы свае любімыя віды спорту і загрузіце некалькі фатаграфій, зробленых падчас вашых апошніх падарожжаў. Таксама неабходна адправіць сваё рэзюмэ на info (at) vemgoo.com.