Стажыроўка Curatorial Internship Program у Манрэалі, Канада
Канадскі цэнтр архітэктуры прымае заяўкі на стажыроўку Curatorial Internship Program 2018. Праграма створана для таго, каб студэнты і студэнткі маглі пераняць вопыт прафесіяналаў у архітэктуры, дызайне, мастацтве, культуры, гуманітарных навуках. Арганізатары прапануюць штомесячную стыпендыю 2500$. Стыпендыя будзе выплачвацца ўвесь перыяд стажыроўкі (9 месяцаў). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 2 сакавіка 2018.
Стажоры змогуць пазнаёміцца з падыходам да працы іх куратара, а менавіта - яго/яе калекцыямі, выставамі, праектамі і даследчымі праграмамі. Удзельнік праграмы будуць дапамагаць праводзіць даследаванні і дапамагаць у падрыхтоўцы да выстаў, публікацыях, правядзенню грамадскіх праграм і мерапрыемстваў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць студэнты і маладыя прафесіяналы, народжаныя пасля 1 студзеня 1987;
- грамадзянства і месца пражывання не мае значэння;
- мовы праграмы: англійская і французская.
Крытэрыі адбору кандыдатаў:
- навучальныя праграмы;
- крытычнае мысленне кандыдатаў у галіне архітэктуры;
- іх напрамкі ў галіне куратарскай працы і публікацый.
- заяўка падаецца анлайн і складаецца з такіх дакументаў: крытычны аналіз (750 - 1000 слоў пра калекцыі, мерапрыемстве або выставе праграмы CCA), CV (трэба пазначыць адукацыю, вопыт працы, веданне моў і іншую інфармацыю), кантактныя дадзеныя двух акадэмікаў або прафесіяналаў, якія знаёмыя з працай кандыдата.
- дакументы прымаюцца ў фармаце pdf, аб'ёмам не больш за 5 МВ на англійскай або французскай мове.
Крыніца: hcca.qc.ca