Стажыроўка ад IMB для студэнтаў у сферы IT
Да 20 лютага 2017 г. IBM Great Mind Initiative прапануе студэнткам і студэнтам магістратуры стыжыроўку працягам ад 3 да 6 месяцаў у адной з даследчых лабараторый IBM у Цюрыху (Швейцарыя), Дубліне (Ірландыя), Найробі (Кенія) або Йоханесбургу (ПАР).Стажыроўка прызначана для сутдэнтаў і студэнтак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (улучна з Беларуссю), Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
Дзякуючы стажыроўцы студэнты атрымаюць унікальную магчымасць працаваць у адной лабараторый з лепшымі вучонымі. Стажыроўка будзе праходзіць у форме даследаванняў у вобласці ІТ.
Дата пачатку стажыроўкі і яе працягласць будзе абмяркоўвацца з кожным абраным кандыдатам ці кандыдаткай індывідуальна.
Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі сваіх стажораў, а таксама выдаткі на харчаванне і пражыванне ў Цюрыху, Дубліне, Найробі або Йоханесбургу.
IBM таксама гарантуе атрыманне візы і дазволу на працу ў адным з пералічаных гарадоў.
Патрабаванні
Стажорамі могуць стаць студэнты магістратуры, якія
- з’яўляюцца грамадзянамі адной з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Блізкага Ўсходу, і Афрыкі;
- вывучаюць адну з наступных дысцыплін: інфарматыка, электрычная інжынерыя, фізіка, інжынерынг у праграмным забеспячэнні, сервіс;
- выдатна валодуюць ангельскай мовай;
- пол і прыналежнасць да любых з меншасцей значэння НЕ мае!
Для ўдзелу неабходна:
- быць намінаванымі прадстаўнікамі факультэта;
- даслаць рэкамендацыйны ліст ад прадстаўніка факультэта;
- CV еўрапейскага фармату;
- напісаць эсэ (1-2 старонкі), дзе неабходна адказаць на пытанні:
1. якая з прадстаўленых тэм найбольш падыходзіць Вам і цікавіць Вас?
2. В каких технических аспектах Вы имеете слабину по Вашему мнению?
3. Чаго асабіста Вы жадаеце дасягнуць у гэтай галіне?
4. Чаго б Вы хацелі дасягнуць праз стажыроўку ў IBM?
Скрайні тэрмін падачы дакументаў – 19 лютага 2017 г.
Крыніца: www.zurich.ibm.com