STARTUP МАРАФОН 2017 - Сустрэча прадпрымальнікаў у Брэсце
23 снежня 2017 года Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку і Брэсцкага мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця праводзіцца мерапрыемства, накіраванае на развіццё стартап-руху і ўмацаванне прадпрымальніцкага патэнцыялу Брэсцкага рэгіёну "Стартап-Марафон 2017". Удзел у мерапрыемстве бясплатны, рэгістрацыя па спасылцы.
Падчас мерапрыемства будуць арганізаваны майстар-класы ад экспертаў-практыкаў па маркетынгавых інструментах і стратэгіям прасоўвання ў сацыяльных сетках для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама па падрыхтоўцы і прадстаўленні інвестыцыйных прэзентацый для стартапаў.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць мець магчымасць прадставіць свой праект у фармаце кароткай прэзентацыі перад вялікай аўдыторыяй і кампетэнтным складам экспертаў, атрымаць ад экспертаў зваротную сувязь, знайсці магчымасці для падтрымкі сваіх праектаў. Шырокае кола кампетэнтных экспертаў і запрошаных удзельнікаў мерапрыемства змогуць ацаніць лепшыя стартап-праекты і прагаласаваць за найбольш упадабаны праект.
Крыніца: brest-fond.by