Стартуе другі сезон пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО»

18 кастрычніка ў 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) паказам фільма «Моц Матылькоў» рэжысёра Рамана Раманава стартуе другі сезон пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО». Глядзім і абмяркоўваем  сучаснае незалежнае беларускае кіно. Трэйлер фільма.
 

«Моц Матылькоў»

Рэжысёр: Раман Раманаў

Беларусь, 2017г.

Хронаметраж: 40 хвілін.

Удзел у фестывалях: Фестываль "Пакроў" (Украіна, Кіеў), фестываль імя "Саввы Марозава" (Расія, Масква), Industry of the 21st Ji.hlava IDFF (Чэхія, Йіглава)

У чым Моц Матылькоў? У зачаравальным танцы

Гэта фільм пра незвычайныя тэатры, у якіх у якасці акцёраў удзельнічаюць людзі з асаблівасцямі. Тэатр для іх як святло, якое іх вабіць і прыцягвае. Гэта адзіны лад жыцця, у якім яны не маюць абмежаванняў, таму што для творчасці ніякія «НО» не маюць значэння.

Глядач мае магчымасць акунуцца ў жыццё гэтай супольнасці і адчуць сапраўднае каханне, запал, адкрытасць і сілу людзей, якім, здавалася б, ужо няма на што спадзявацца ў гэтым жыцці. Фільм здымаўся з удзелам тэатральных труп з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі.

Раман Раманаў нарадзіўся ў 1975 гаду ў Мінску. 1995 – 2000 Беларуская акадэмія мастацтва, рэжысура тэатра. 2002 – 2004 Курсы павышэння кваліфікацыі «Фабрыка кіно» (Масква), рэжысура кіно і тэлебачання, сцэнарнае мастацтва.

«СВАЁ КІНО» - гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары знаёмяцца з гледачом, гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Праект пакажа вам «50 адценняў жыцця», такую Беларусь вы яшчэ не ведаеце,  вас чакае кіно нетрывіяльнае, якаснае і своеасаблівае. Паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры.

Вядучы паказа «СВАЁ КІНО»: Аляксей Стрэльнікаў — журналіст, тэатральны крытык, піша пра сучасную драматургію, тэатр і танец. Знаўца тэатральнай кухні і ўплываў, тэарэтыкі мастацтва Бертольда Брэхта ў Беларусі. Аўтар і вядучы праграмы “Ремарка” («Рэмарка»). Каардынатар беларускай праграмы Міжнароднага тэатральнага форуму “ТЕАРТ”.

Крыніца: facebook.com