Стартап-школа LABINTEL: Як будаваць бізнес на навуковых і інавацыйных распрацоўках? (Мінск)
30 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе сустрэча з кіраўніцай міжнароднага холдынга "Polimaster" Людмілай Антаноўскай, якая выступіць з прамовай "Як стварыць гісторыю поспеху".
Тэма мерапрыемства стартап-школы LABINTEL - "Як будаваць бізнес на навуковых і інавацыйных распрацоўках?".
На сустрэчу запрашаюцца: навукоўцы ды інаватары, якія шукаюць магчымасці ўвасобіць новую тэхналогію/вынаходства, камерцыялізаваць інавацыйную распрацоўку; прадпрымальнікі, якія шукаюць новыя тэхналогіі; спецыялісты, якія жадаюць далучыцца да інавацыйнага бізнесу на стадыі запуску.
![]() |
Людміла Антаноўская, "Polimaster" |
Госці сустрэчы пазнаёмяцца з прыкладамі паспяховых навукова-вытворчых прадпрыемстваў Беларусі, даведаюцца, ці варта ісці навукоўцам у бізнеса і чаму. Будуць прадстаўлены спосабы камерцыялізацыі навуковых распрацовак, разгледжаны памылкі даследчыкаў-інаватараў на шляху пабудовы бізнесу.
Мерапрыемства пройдзе з 18-ці да 21-й гадзіны па адрасе: Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6, гатэль "Манастырскі", канферэнц-заля "Бернардзін".
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца на гэтай старонцы. Колькасць месцаў абмежаваная.
Усе заняткі стартап-школы LABINTEL ладзяцца ў межах праекта, якія рэалізуецца грамадскім аб'яднаннем "Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнесу" ў партнёрства з ТАА "Лабараторыя інтэлекту" пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID). USAID падтрымлівае стартап рух у Беларусі, а таксама развіццё малога бізнесу і прыватнага сектара.
Паводле Labintel.Start.by