Стартап-школа ІБМТ БДУ: Як стварыць лепшы хостэл у Мінску?

15 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе занятак стартап-школы Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Дырэктарка і сузаснавальніца сеткі мінскіх хостэлаў (сярод якіх "Trinity" у Траецкім прадмесці) Ксенія Курусь распавядзе пра гісторыю стварэння свайго бізнесу і дасць парады, як:

- знайсці й вызначыць бізнес-ідэю;

- адважыцца распачаць уласную справу;

- знайсці інвестыцыі;

- зменьшыць рызыкі паразы;

- генерыраваць новыя ідэі.

Таксама вядоўца лекцыі падзеліцца гісторыяй стварэння мапы для турыстаў City Guide, распавядзе пра свой самы галоўны "Fuck UP". Удзельнікі сустрэчы змогуць прадставіць свае задумы, ідэі бізнесу ці праекту.

Анлайн-рэгістрацыя абавязковая.

Сустрэча пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Маскоўская, 5, Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Пачатак - у 18:30.

Падрабязней даведацца пра дырэктарку "Хостэл Трыніці" Ксенію Курусь можна тут.

 

Паводле Стартап-школа Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ