Стакгольмскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі даследчыкам у галіне экалогіі і клімату
Стакгольмскі ўніверсітэт (Швецыя) выдаткоўвае стыпендыі на даследаванні ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Суіскальнікамі могуць быць толькі дактаранты. Заяўкі разглядае факультэт навукі аб навакольным асяроддзі і аналітычнай хіміі (ACES). Стыпендыят мусіць працаваць у галіне "кліматычнага мадэлявання". Умовы ўдзелу - поўная працоўная занятасць (кантракт максімум на 2 гады).
Даследванні мусяць кранаць наступныя напрамкі: хімічныя забруджвальнікі, атмасферныя аэразолі, біяхімічныя цыклы вуглероду і пажыўных рэчаў, экатаксікалогія, аналітычная хімія.
Мэта даследчага праекту вызначэнне атрапагеннага ўплыву кароткатэрміновых кліматычных забруджвальнікаў, аэразоляў (у тым ліку солі сернай кіслаты, арганічнага вуглероду, г.д.), метану і інш. рэчываў з розных рэгіёнаў свету на змяненне клімату і стан Арктыкі, выяўленне аб'ёму неабходнага скарачэння выкідаў і да т.п.
Суіскальнікі мусяць прайсці адпаведны іспыт і прадэманстраваць моцны ўзровень ў галіне матэматычных і фізічных ведаў, а таксама кампутарнай пісьменнасці. Добрае валоданне ангельскай мовай абавязкова.
Пачатак даследчай працы - з 1 верасня 2016 года.
Дэдлайн - 15 жніўня 2016 года. Умовы падачы заяўкі - на гэтай старонцы.
Паводле MladiInfo.eu.