Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе: Праграма для заснавальнікаў інфармацыйных медыя, рэдактараў і выдаўцоў
пан, 2016-09-26 12:46
Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе прапануе адмысловую навучальную праграму для заснавальнікаў інфармацыйных медыя, рэдактараў і выдаўцоў.
Праграма дапамагае тым, хто запусціў або кіруе незалежным медыя, знайсці ўстойлівую бізнес-мадэль.
Навучанне з'яўляецца ўнікальным, бо адмысловай праграмы ў Еўропе дагэтуль не існавала. Спецыялісты засяроджваюцца на вывучэнні паспяховых прыкладаў бізнес-мадэляў незалежных СМІ. Навучанне разбіта на 4 модулі.
Удзельнічаць у праграме могуць толькі грамадзяне краін "Усходняга партнёрства" і Расіі. Дэдлайн - 1 лістапада 2016 года. Праграма фундуецца Шведскім інстытутам. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле MediaManagement.lv