Спецыяльная праграма навучання ў Японіі для грамадзян Цэнтральнай Еўразіі 1+3 (МА+Ph)
Праграма 1 + 3 Combined MA and PhD - гэта ўнікальная праграма, якая прадстаўлена ва ўніверсітэце University of Tsukuba. Навучанне на праграме на англійскай мове. Праграма створана для грамадзян Цэнтральнай Еўразіі (Расія, Манголія, Беларусь і інш.). Выпускнікі праграмы будуць прадстаўляць культурную, тэхналагічную і эканамічную сувязь паміж Японіяй і Еўраазіяцкім кантынэнтам, таксама змогуць зрабіць добры ўнёсак у развіццё ўніверсітэтаў і інстытутаў сваёй роднай краіны. Дэдлайн: 5 студзеня.
Праграма складаецца з 1 года навучання ў магістратуры і 3 гадоў навучання ў аспірантуры (увогуле 4 гады). Навучанне на англійскай мове, але студэнты будуць таксама вывучаць і японскую мову. Навучанне складаецца з: семінараў, якія праводзяць прадстаўнікі буйных кампаній і ўрадавых арганізацый, калоквіўмаў, заснаваных на даследчых праектах, стажыроўкі ў японскіх кампаніях.
Кожны год 5 выдатных студэнтаў атрымліваюць стыпендыю, памер стыпендыі складае каля 144,000 yen (прыблізна 1300$). Таксама кожны ўладальнік стыпендыі атрымае квіток на самалёт з радзімы да аэрапорта Нарыта і назад па заканчэнні праграмы (калі выпускнік вырашыць вярнуцца на радзіму).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- грамадзяне Казахстана, Узбекістана, Туркменістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Манголіі;
- нарадзіліся пасля 2 красавіка 1983;
- маюць ступень бакалаўра і скончылі навучанне ў школе па 16-гадовай сістэме навучання;
- трэба выдатна валодаць англійскай мовай (TOEFL IBT 80, TOEFL CBT 230, TOEFL PBT 500, IELTS 6.0) і ведаюць японскую мову (JLPT (JapaneseLanguageProficiencyTest) Level N5 або вышэй);
- абавязаны застацца ў Японію ў апошні тыдзень верасня 2018.
Адбор кандыдатаў адбываецца ў некалькі этапаў.
Крыніца: chiiki.tsukuba.ac.jp