Спецыяліст/ка па інфармацыі і камунікацыі прыродаахоўных праектаў АПБ
сер, 2018-09-05 08:51
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шукаем бадзёрага і энергічнага чалавека, які/ая: ведае, што камунікацыя важная для прасоўвання нават самай добрай ідэі і мае паспяховыя кампаніі/старонкі/праекты, рэалізаваныя праз сацыяльныя сеткі. Таксама гэты чалавек любіць прыроду і арганізаваны, можа сам планаваць сваю працу. Зарплата ад 1000 руб, заяўкі прымаюцца да 16 верасня 2018.
Праекты: Іх два:
- Прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы (сумесная праграма АПБ, нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і Франкфурцкага заалагічнага грамадства).
- Прыродаахоўны праект для Палесся (новая сумесная праграма АПБ і Франкфурцкага заалагічнага таварыства).
Умовы працы: у офісе АПБ у Мінску (вул. Энгельса), у офісе АПБ у Белавежскай пушчы або выдалена. Афіцыйнае афармленне. Поўная занятасць. Працягласць кантракта: 6 месяцаў з магчымасцю наступнага падаўжэння. Маршрут камандзіровак: па Беларусі (пераважна на Палессі)
Кваліфікацыйныя патрабаванні:
- Вышэйшая адукацыя;
- Валоданне ведамі ў галіне PR, маркетынгу і сучасных медыя;
- Досвед працы журналістам, маркетолагам, PR-спецыялістам і ў інш. сумежны абласцях - ад двух гадоў;
- Дакладнае ўяўленне пра тое, як складаюцца камунікацыйныя планы для розных ЦА;
- Жаданне паглыбіцца ў спецыфіку тэмы і асаблівасці ЦА;
- Добрыя менеджэрскіх якасці для каардынацыі работ у камандзе інфармацыйнай падтрымкі (аўтары на месцах).
Крыніца і падрабязнасці: ptushki.org